NATO стварае аддзел па барацьбе з расійскай прапагандай

NATO плануе стварыць новае падраздзяленне для супрацьдзеяння расійскай прапагандзе. Пра гэта паведаміла Reuters са спасылкай на 23-старонкавы дакумент.



nato.jpg

Паўночнаатлантычны альянс, як сцвярджаецца, будзе змагацца з “інфармацыйнай зброяй” Крамля, якая выкарыстоўвалася для падтрымкі такіх дзеянняў, як анэксія Крыму ў 2014 годзе. Акрамя таго, плануецца рассакрэчваць больш канфідэнцыйнай інфармацыі.

Новае падраздзяленне будзе ўжываць ваенную тактыку разумення суперніка для ўплыва на замежную аўдыторыю. На Захадзе занепакоеныя тым, што Расія выкарыстоўвае тэлебачанне і інтэрнэт для дэзінфармацыі.

У той жа час ЗША выступаюць супраць любой зваротнай стратэгіі, пабудаванай на прапагандзе. Прадстаўнік NATO Аана Лунгеску ў сувязі з гэтым нагадала, што адзін з галоўных прынцыпаў альянсу заключаецца менавіта ў тым, што нельга супрацьстаяць прапагандзе яшчэ большай яе колькасцю.