«Забралі майго сына». У Казахстане затрымалі байца ММА, які раней падтрымаў пратэстоўцаў
Нічога не нагадвае?
У Казахстане, паводле інфармацыі мясцовых СМІ, затрыманы
баец ММА Куат Хамітаў, які раней адным з першых публічна выказаў падтрымку
пратэстоўцам.
«Я заўсёды з народам! Скажу жыхарам Жанаазена і Актаў,
мы заўсёды з вамі», — сказаў спартсмен у сваім Instagram, на які
падпісаныя амаль 460 тысяч чалавек.
Пазней з крытыкай уладаў і словамі падтрымкі выступілі яшчэ
некалькі топавых спартсменаў, байцоў адзінаборстваў.
Зрэшты, як і ў Беларусі, іншыя знакамітыя спартсмены зрабілі
выгляд, што нічога асаблівага не адбываецца —адны заклікалі «сядзець
дома», іншыя загаварылі пра «падрыў стабільнасці» або працягнулі
публікаваць прыгожыя фотаздымкі і сэлфі, адзначае «Салідарнасць».
11 студзеня, як паведаміла журналістам маці Куата Хамітава,
байца проста ў яго доме затрымалі дзясятак сілавікоў і людзі ў цывільным, пры
гэтым збілі: «Сказалі, што ён завадатар, і, не разбіраючыся ні ў чым, звезлі
майго сына, хоць усе гэтыя дні ён быў дома».
Нагадаем, у Беларусі ціск на спартсменаў, якія выступілі з асуджэннем гвалту і падпісалі ліст за сумленныя выбары, выявіўся ў шматлікіх арыштах і «сутках», збіцці пры затрыманні, звальненнях, выключэннях са зборных. Многія спартсмены і іх сем'і вымушаныя былі пакінуць краіну, баючыся крымінальнага пераследу.