«У выпадку допуска спартсменаў РФ і РБ да спаборніцтваў украінскія атлеты гатовыя блакаваць іх выступы»
Міністр спорту Украіны Вадзім Гутцайт заявіў, што ўкраінскія спартсмены гатовыя байкатаваць спаборніцтвы, калі на іх будуць выступаць беларусы ці расіяне.
«Працягваем працу па адхіленні РФ і РБ ад сусветнага спартыўнага руху. Правёў анлайн-нарады з ўсеўкраінскімі федэрацыямі па алімпійскіх і неалімпійскіх відах спорту. Абмеркавалі далейшыя сумесныя дзеянні па адхіленні спартсменаў краін-агрэсараў ад удзелу ў міжнародных спаборніцтвах.
Поўнамаштабная вайна Расіі супраць Украіны забрала жыцці ўжо
больш за 70 украінскіх спартоўцаў і трэнераў. Прадстаўнікі РФ і РБ шукаюць
магчымасць заявіць пра сябе на міжнароднай арэне, выступаючы пад нейтральным
сцягам. Гэта непрымальна! Спартсмены з гэтых краін не могуць удзельнічаць у
міжнародных спаборніцтвах ні пад уласным, ні пад нейтральным сцягам, бо яны
альбо моўчкі згодныя з забойствам украінцаў, альбо адкрыта падтрымліваюць яго.
Прапанаваў прэзідэнтам украінскі федэрацый звяртацца ў
міжнародныя спартыўныя федэрацыі аб недапушчэнні такіх выпадкаў.
У выпадку допуску спартсменаў РФ і РБ да ўдзелу ў
спаборніцтвах ўкраінскія спартсмены гатовыя блакаваць іх выступы і байкатаваць
спаборніцтвы. Свет не мае права забываць пра вайну, якую пачала Расія супраць
Украіны!
Прапанаваў таксама запрашаць прэзідэнтаў міжнародных
федэрацый ва Украіну. Мы пакажам Ірпень і Бучу, Харкаў і Чарнігаў! Яны павінны
ведаць, што адчуваюць украінскія спартсмены, калі выходзяць на старт побач з
прадстаўнікамі краін-агрэсараў.
Спартыўная супольнасць адзіная ў сваім імкненні зрабіць
спорт рычагом уплыву на сусветны спартовы рух у барацьбе з агрэсарам і
недапушчэнне да ўдзелу ў міжнародных спаборніцтвах спартсменаў РФ і РБ.
Мы павінны сумесна ўзмацняць ціск на акупантаў дзеля
хутчэйшага аднаўлення міру ў Еўропе!», — напісаў Гутцайт на сваёй старонцы ў фэйсбуку.
Нагадаем, што нядаўна Міжнародная федэрацыя дзюдо дазволіла атлетам Беларусі і Расіі ўдзельнічаць у спаборніцтвах пад нейтральным сцягам.