У Літву больш нельга ўвозіць паліва ў каністрах, цяпер толькі тое, што ёсць у баку

Літва забараніла пры ўездзе ў краіну з Беларусі правозіць праз мяжу дадатковыя 10 літраў аўтамабільнага паліва ў каністры, што дазвалялася раней. Цяпер дазваляецца правозіць толькі тое паліва, якое ёсць у баку аўтамабіля. Пра гэта паведамляе мытная служба Літвы.

granica_belarusi_i_litvy.jpg

Новаўвядзенне — частка санкцый, уведзеных за саўдзел Беларусі ў расійскай агрэсіі супраць Украіны.

«Калі ласка, майце на ўвазе, што імпарт нафтапрадуктаў з Рэспублікі Беларусь забаронены, за выключэннем паліва, якое змяшчаецца ў стандартных баках транспартных сродкаў і спецыяльных кантэйнерах», — гаворыцца ў паведамленні.

Беларусам, якія едуць праз мяжу з каністрамі, прапануюць пераліваць паліва ў бак свайго ці іншага аўтамабіля альбо вяртацца на радзіму.