Байдэн на год падоўжыў санкцыі супраць беларускіх уладаў
Прэзідэнт ЗША Джозэф Байдэн яшчэ на год падоўжыў санкцыі ў дачыненні да беларускіх уладаў. Санкцыі былі ўведзеныя 16 чэрвеня 2006 года з-за дзеянняў беларускіх уладаў, «накіраваных на падрыў дэмакратычных працэсаў або інстытутаў Беларусі» падчас прэзідэнцкіх выбараў 2006 года, парушэнняў правоў чалавека, палітычных рэпрэсій, дзяржаўнай карупцыі.
9 жніўня 2021 года санкцыі былі пашыраныя ўжо ў сувязі са
жнівеньскімі падзеямі 2020 года, ліквідацыяй палітычнай апазіцыі і арганізацыяй
грамадзянскай супольнасці, пагрозамі міжнародным авіяперавозкамі.
«Дзеянні і палітыка некаторых членаў урада Беларусі і іншых асоб, а таксама шкоднасная дзейнасць і даўнія злоўжыванні беларускага рэжыму працягваюць прадстаўляць незвычайную і выключную пагрозу нацыянальнай бяспецы і знешняй палітыцы Злучаных Штатаў», — гаворыцца ў паведамленні Белага дома.
Паводле reform.by.