Жамчужнага перавялі ў ПКТ

Палітвязень напісаў у лісце да грамадскай актывісткі Ганны Шапуцькі, што ў памяшканні камернага тыпу ён знаходзіцца з 30 лістапада.

899093da_bd38_4194_a653_6a66a1228622_w987_r1_s.jpg


Як выглядае з перапіскі, настрой у вязня аптымістычны: «У мяне ўсё добра, нават яшчэ лепей. Ацаніў сваё становішча і зразумеў, што за ўсё жыццё толькі зараз адчуваю сябе на сваім месцы, у змаганні са злом, моцным і шчаслівым пераможцам). 26.11.2016 г. я толькі выйшаў з ШІЗА, а 30.11.2016 заехаў  на зімоўку ў ПКТ — памяшканне камернага тыпу. Зараз умовы такія ж, як і ў Андрэя. Толькі пакуль па ст.411 КК не судзяць.  Калі нас пачалі так «шанаваць», значыць мы ўнеслі  дастойны уклад у ачышчэнне МУС  ад злачынцаў у пагонах. І Шуневіч гэта прызнаў на мінулым тыдні.
 Вязні пасля ШІЗА арганізавалі сустрэчу з гарбатай, шакаладам. Надавалі сала, каўбасы, булык, цыбулі, часныка для аднаўлення сіл. Абяцалі ў ПКТ падтрымліваць. Тут цепла, ёсць стол, можна працаваць па нагляднай скарзе . Кормяць добра. Адносіны адміністрацыі пакуль дабразычлівыя А там паглядзім, не прывыкаць)) Дзякуй вам усім за падтрымку, Малітвы, якія я адчуваю. З пачаткам Вялікага Паста. Жыве Беларусь!» — піша Міхаіл Жамчужны. Таксама палітвязень павіншаваў удзельнікаў праваабарончай групы «За Волю» з Днём правоў чалавека, які адзначаўся 10 снежня.
Нагадаем,  заснавальнік праваабарончай арганізацыі "Платформа" Міхаіл Жамчужны быў асуджаны да шасці з паловай гадоў пазбаўлення волі быццам бы за наўмыснае выдаванне звестак, што складаюць службовую тайну; незаконнае набыццё (выраб) сродкаў для сакрэтнага атрымання інфармацыі, што складае службовую тайну; даванне хабару. Усе праваабарончыя структуры прызналі яго палітвязнем.