У аўторак распачнецца суд над Аляксеем Жалновым

20 снежня а 9-30 у Віцебскім абласным судзе адбудзецца суд над палітвязнем Аляксеем Мілюковым (Жалновым). Жалнова прывязуць у суд з турмы.

Аляксей Жалноў-малодшы

Аляксей Жалноў-малодшы


Крымінальную справу паводле артыкулу «Ухіленьне ад адбыцця пакараньня ў выглядзе абмежавання волі» супраць Жалнова-малодшага распачалі ў траўні. На судзе Мілюкову былі прад’яўленыя абвінавачанні ў парушэньні рэжыму ўтрымання. Асуджаны ў ліпені 2014 году да 3 гадоў абмежаваньня волі, Аляксей Мілюкоў за час знаходжаньня ў папраўчых установах адкрытага тыпу меў 8 спагнанняў. Прычынамі былі, напрыклад, несвоечасовая аплата інтэрнату, незапраўлены ложак, нядбалая праца, адсутнасьць ініцыятывы. Аднак, як мяркуе адвакат Пётар Бірукоў, названыя прычыны ня сведчаць пра ўхіленне ад адбыцьця пакарання, у чым абвінавацілі Мілюкова.
Як правіла, паводле артыкулу 415 Крымінальнага кодэксу, па якім вынеслі прысуд Аляксею, судзяць тых, хто спрабуе ўцячы або злоўжывае алькаголем. Пракурор патрабаваў асудзіць Аляксея Мілюкова на тры гады турмы. Але рашэннем суддзі Мілюкоў быў асуджаны да пераводу ў турму на адзін год — столькі ж, колькі яму заставалася адбыць і ў папраўчай установе адкрытага тыпу.
Пракурор з гэтым прысудам не пагадзіўся і запатрабаваў больш жорсткага пакарання.
Сям'я вязня просіць праваабаронцаў і грамадскіх актывістаў прыйсці на суд і падтрымаць Аляксея Мілюкова.
Адрас суда:210015 г. Віцебск, вул. Шубіна, 4