«Вы маеце выбар». Кіраўнік Еўрапейскай рады звярнуўся да беларусаў
Кіраўнік Еўрапейскай рады Шарль Мішэль звярнуўся да беларусаў: «Вы мусіце таксама сказаць "не"»
«Я звяртаюся да Беларусі і беларусаў. Вы маеце выбар — не дапусціць агрэсіі, каб не атакаваць сваіх суседзяў-украінцаў. Вы мусіце таксама сказаць „не“ і чыніць супраціў, каб падтрымаць Украіну і папярэдзіць яшчэ большыя пагрозы і яшчэ большы канфлікт, бо ўвесь міжнародны парадак парушаны», — заявіў прэзідэнт Еўрапейскай рады Шарль Мішэль на брыфінгу ў Бруселі, піша Св*бода.