Улады Беларусі павінны пачаць дыялог з апазіцыяй, заяўляюць у Каардынацыйнай радзе

У Каардынацыйнай радзе настойваюць на перамовах уладаў з рэальнымі, а не фіктыўнымі прадстаўнікамі грамадства.

6a389e5b_b92f_47ab_9b72_1e3f7e654291_cx0_cy10_cw0_w1597_n_r1_st.jpg

Раней памочнік Аляксандра Лукашэнкі выйшаў да мітынгоўцаў у Мінску і заявіў, што перамовы ўлада будзе весці толькі з ініцыятыўнымі групамі, а не з апазіцыяй.
"Магчыма, ініцыятыўныя групы вылучаць сваіх прадстаўнікоў. Галоўнае каб перамовы былі з рэальнымі, а не прызначанымі уладай прадстаўнікамі людзей", - заявіў у нядзелю "Інтэрфаксу" член прэзідыума Каардынацыйнай рады Максім Знак.
Пры гэтым ён падкрэсліў, што "ўжо тое, што памочнік прэзідэнта выйшаў да мітынгоўцаў - гэта перамовы".
У нядзелю ў Мінску праходзіць шматтысячны несанкцыянаваны марш апазіцыі з патрабаваннем адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі.