А1 аднавіў у поўным аб'ёме доступ да мабільнага інтэрнэту
Аператар А1 паведамляе аб аднаўленні прадастаўлення паслугі мабільнага інтэрнэту ў поўным аб'ёме.
"Па стане на 18.00 прадастаўленне паслугі перадачы дадзеных адноўлена ў поўным аб'ёме", - гаворыцца ў паведамленні аператара.
Як паведамлялася, мабільны аператар А1 Беларусь у нядзелю папярэдзіў пра пагаршэнне якасці інтэрнэту па патрабаванні дзяржорганаў.
"У адпаведнасці з распараджэннем ўпаўнаважаных дзяржаўных органаў 30 жніўня на тэрыторыі горада Мінска зніжана прапускная здольнасць мабільнага інтэрнэту", - было сказана ў паведамленні на сайце аператара.
"Выкананне дадзенага патрабавання вядзе да істотнага пагаршэння якасці сэрвісу перадачы дадзеных або часовай недаступнасці паслугі", - канстатавалі ў кампаніі.
interfax.by