Украіна адкінула прапанову Лукашэнкі ўвесці міратворчыя сілы

"Ніякіх міратворчых войскаў ва Украіну ўводзіць не трэба", — заявіў дырэктар інфармацыйнай палітыкі МЗС Яўген Перабійніс.



7ece81c6_7fc9_442f_bd70_2afd9644f10a_w640_r1_s.jpg

«Трэба, каб Расійская Фэдэрацыя і тэрарысты выконвалі „мінскія дамоўленасці“ пра спыненне агню і абмен закладнікамі... Расійская Фэдэрацыя мусіць вывесці свае войскі з тэрыторыі Украіны. Аніякіх міратворчых войскаў ва Украіне не трэба. Мы здольныя самі навесці парадак на сваёй зямлі, калі яе пакінуць замежныя войскі», — адзначыў Перабійніс.

Заяву прадстаўніка МЗС цытуе агенцтва РБК-Украіна.

Аляксандар Лукашэнка ў інтэрв'ю каналу «Еўраньюс» заявіў, што гатовы аказаць міратворчую дапамогу ў вырашэнні расійска-ўкраінскага канфлікту.

«Калі трэба — а гэта для мяне вельмі небяспечная і страшная рэч, — калі ёсць недавер Расіі да Захаду і Захаду да Расіі, Амерыкі да Расіі і Расіі да Амерыкі, і ёсць недавер ваюючых бакоў, то я гатовы быў бы выкарыстоўваць і свае ўзброеныя сілы для таго, каб развесьці канфліктуючыя бакі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

www.svaboda.org