Лукашэнка гатовы накіраваць беларускія войскі ва Украіну
У інтэрв’ю тэлеканалу «Еўраньюс» Аляксандр Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць накіраваць ва Украіну беларускія ўзброеныя сілы для спынення канфлікту.
«Калі трэба — а гэта для мяне вельмі небяспечная і страшная рэч — калі ёсць недавер Расіі да Захаду і Захаду да Расіі, Амерыкі да Расіі і Расіі да Амерыкі, і ёсць недавер ваюючых бакоў, то я гатовы быў бы выкарыстоўваць і свае ўзброеныя сілы для таго, каб развесці канфліктуючыя бакі», — сказаў Лукашэнка.
Фрагмент інтэрв’ю размешчаны на сайце тэлеканала. Поўная версія інтэрв’ю з Аляксандрам Лукашэнкам, якое было дадзена 1 кастрычніка, будзе транслявацца на канале «Еўраньюс» увечары 3 кастрычніка, паведамляе БелаПАН.