Герашчанка: Пуцін за адданую службу даў грамадзянства Януковічу, Пшонку і Азараву

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін таемна выдаў расійскае грамадзянства экс-прэзідэнту Віктару Януковічу і яго паплечнікам.



1400514987_3830.jpg

"Сем'ям Януковіча, Пшонкі, Азарава ўдалося дамовіцца з Пуціным аб прадастаўленні расійскага грамадзянства", — піша Герашчанка.

 "Паводле інфармацыі з аператыўных крыніц я даведаўся, што грамадзянства здраднікам  Украіны было прадастаўлена асобным сакрэтным указам прэзідэнта Расіі Пуціна ў якасці ўзнагароды за верную службу па развалу нацыянальнай бяспекі, абароны, сістэмы правапарадку і эканомікі", — падкрэсліў ён.

Як паведамляў УНІАН, сямейства экс-прэм'ер-міністра Украіны і лідара Партыі рэгіёнаў Мікалая Азарава валодае асабняком у элітным Падмаскоўі.

УНІАН