Удзельніцу Плошчы-2010 абвясьцілі ў вышук праз Інтэрпол

Актывістка руху «Салідарнасьць» Анастасія Рыбачэнка абвінавачваецца ва ўдзеле ў масавых беспарадках на Балотнай плошчы ў Маскве 6 траўня 2012 году, яна ўцякла ў Эстонію.



nast1_28.jpg

У фэдэральны вышук Рыбачэнка была абвешчаная Сьледчым камітэтам яшчэ ў верасьні летась. Пасьля «маршу мільёнаў» на Балотнай плошчы, які ператварыўся ў сутыкненьні дэманстрантаў з паліцыяй.

Суд у Маскве завочна арыштаваў фігурантку «балотнай справы» Анастасію Рыбачэнку, якая схавалася ў Эстоніі. Цяпер яна аб'яўленая Расеяй у міжнародны вышук, паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на дасьведчаную крыніцу, не ўдакладняючы, калі і дзе менавіта адбыўся суд.

Суразмоўца агенцтва выказаў меркаваньне, што ў бліжэйшыя месяцы Расея зьвернецца да Эстоніі з просьбай выдаць уцякачку.

Пасьля «маршу мільёнаў» на Балотнай плошчы сілавікі прад'явілі Рыбачэнцы шэраг прэтэнзій і правялі ператрус у яе кватэры. Дзяўчына сьпярша вырашыла прасіць палітычнага прытулку ў Нямеччыне, але пазьней перадумала і зьехала вучыцца ў Эстонію, баючыся арышту на радзіме. У Расеі яе адлічылі з ВНУ пасьля таго, як туды наведаліся сьледчыя ў «балотнага справе».

Анастасія Рыбачэнка набыла вядомасьць, калі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі 19 сьнежня 2010 году яна была арыштаваная ў Менску за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі і правяла 10 сутак пад адміністрацыйным арыштам.

nast2-28.jpg

Усяго ў «балотнага справе» праходзяць каля 30 чалавек, але гэтая лічба можа быць не канчатковай. Траіх фігурантаў ужо асудзілі. Суд яшчэ над 11 працягваецца. Большасьці пагражае ад васьмі да 13 гадоў зьняволеньня. Зрэшты, яны могуць трапіць пад амністыю, распрацаваную ў прэзыдэнцкім Савеце па правах чалавека да 20-годзьдзя Канстытуцыі РФ.

Радые Свабода