У Польшчы стартавала прэзідэнцкая кампанія
У Польшчы ў мінулыя выхадныя працягваліся палітычныя з'езды і гучалі дэкларацыі кандыдатаў на пасаду прэзідэнта.
Учора, 8 лютага, перад выбаршчыкамі выступіў Януш Корвін-Міке, лідэр партыі KORWIN, правага кірунку, якая сфармавалася два тыдні таму. Яго лозунгі
— «свабода, уласнасць, справядлівасць», перадае «Польскае радыё».
Напярэдадні афіцыйна выступіў кандыдат найбуйнейшай апазіцыйнай партыі Права і справядлівасць, Анджэй Дуда, які паабяцаў сучаснае, адкрытае прэзідэнцтва, якое будзе адстойваць
інтарэсы ўсіх палякаў.
У пятніцу свайго кандыдата прадставіла кіруючая партыя, Грамадзянская платформа. Гэта — цяперашні прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі, які будзе змагацца за
перавыбранне на пасаду дзяржаўнага кіраўніка.
Прэзідэнцкія выбары прызначаныя на 10 траўня. Кандыдаты павінны зарэгістравацца да 26 сакавіка, а раней павінны сабраць 100 тысяч подпісаў у падтрымку.
УНІАН