У Бабруйску «апазіцыйнасць» прыраўнялі да фашызму і парнаграфіі

У Бабруйску арганізатары фотавыставы высунулі скандальныя патрабаванні да ўдзельнікаў. 



facepalm_2.jpg

Выстава для фотааматараў «Сушка» пройдзе ў гарадскім парку 8 верасня, паведамляе babruisk.by. Ідэя фотасушкі  заключаецца ў тым, каб кожны жадаючы мог прынесці свае працы, і падвесіць іх пры дапамозе прышчэпкі на вяроўку. У абмен на свае фота (яго можна падпісаць, пакінуць каардынаты), можна забраць працы іншых людзей.
Але арганізатары выставы, ідэалагічны аддзел і гарадскі парк, забараняюць развешваць фота «якія маюць парнаграфічны, апазіцыйны характар​​, утрымліваюць прапаганду фашызму, нацыяналізму, нацызму, расізму, міжнацыянальнай варожасці, экстрэмізму і гвалту».