У Беларусі ўпершыню акрэдытаваны пастаянны аташэ Вялікабрытаніі

Падпалкоўнік Джонатан Дарт акрэдытаваны ў якасці першага пастаяннага аташэ Вялікабрытаніі па пытаннях абароны ў Рэспубліцы Беларусь. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе пасольства Вялікабрытаніі ў Мінску.

velikobritaniya_flag.jpg

Падпалкоўнік Дарт пачаў службу ў арміі ў 1991 годзе і служыў у Германіі, Кіпры, Заходняй Сахары, Босніі, Аўстрыі, Украіне і Афганістане. Да прызначэння ў Беларусь ён займаў пасаду аташэ па пытаннях абароны ў Казахстане, Кыргызстане і Таджыкістане.
«Я вельмі рады служыць у Мінску і пачаць працу з Міністэрствам абароны Беларусі па развіцці ваеннага ўзаемадзеяння і супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Вялікабрытаніяй, — адзначыў падпалкоўнік Дарт, каментуючы сваё прызначэнне. — На мяне ўжо зрабіў вялікае ўражанне прафесіяналізм, праяўлены беларускімі ваеннымі падчас міжнародных вучэнняў „Кембрыйскі патруль“ у Вялікабрытаніі, і я віншую іх з заваяваннем залатога медаля».
Паводле Радыё Рацыя