Свой сярод чужых, чужы сярод сваіх...
Былы кандыдат на пасаду прэзідэнта Беларусі Алесь Міхалевіч у ноч на 14 сакавіка пакінуў Беларусь. Ён паведаміў, што знаходзіцца «не ў зоне дасягальнасці беларускага КДБ». Як стала вядома Беларускай службе Польскага радыё з неафіцыйных крыніц, Міхалевіч быў дастаўлены ў Польшчу на службовым аўтамабілі амбасады адной з цэнтральнаеўрапейскіх краін у Беларусі.
Былы кандыдат на пасаду прэзідэнта Беларусі Алесь Міхалевіч у ноч на 14 сакавіка пакінуў Беларусь. Ён паведаміў, што знаходзіцца «не ў зоне дасягальнасці беларускага
КДБ». Як стала вядома Беларускай службе Польскага радыё з неафіцыйных крыніц, Міхалевіч быў дастаўлены ў Польшчу на службовым аўтамабілі амбасады адной з цэнтральнаеўрапейскіх краін у
Беларусі.
Нагадаем, Алесь Міхалевіч быў вызвалены з турмы КДБ пад падпіску аб нявыездзе. Пасля выхаду на свабоду ён арганізаваў прэс-канферэнцыю, падчас якой заявіў, што ў зняволенні ён падвяргаўся катаванням.
Акрамя таго, ён падпісаў дакумент аб супрацоўніцтве са спецслужбамі, што было ўмовай яго вызвалення.
Прызнанне Алеся Міхалевіча было ўспрынятае неадназначна. Абвінавачваюць і ў тым, што цяпер не выпусцяць астатніх вязняў, і што экс-кандыдат — «праект КДБ», і што ўвогуле
слабы чалавек аказаўся. Як бы ні было насамрэч (а ўсю праўду пакуль мала хто ведае), але прызнанне Міхалевіча аб катаваннях у цэнтры Еўропы страсянула свядомасць еўрапейскіх палітыкаў, якім, відаць,
нарэшце стала зразумела, што рэжым Лукашэнкі — імітацыя, але не рэжыму, а ліберальнасці і дэмакратыі.
10 сакавіка Еўрапейскі парламент ужо прыняў адпаведную рэзалюцыю. Еўрапарламент падвергнуў рэзкай крытыцы грубыя парушэнні правоў чалавека ў Беларусі, прымяненне катаванняў да апазіцыянераў і
пануючую цяпер у краіне «атмасферу страху».
Сябры Еўрапейскага парламента заклікалі кампетэнтныя інстытуты ЕС і краін-партнёраў разгледзець пашырэнне абмежавальных мер супраць работнікаў пракуратуры, суддзяў і прадстаўнікоў КДБ, якія прымалі
ўдзел у парушэннях правоў чалавека, у выпадку, калі рэпрэсіі не будуць спыненыя. Ад Мінска еўрапарламентарыі запатрабавалі без прамаруджання пачаць расследаванне паведамленняў аб прымяненні
катаванняў да палітвязняў. Прымяненне катаванняў з’яўляецца бесчалавечныя абыходжаннем, катэгарычна забароненым нормамі міжнароднага права і абсалютна недапушчальным у еўрапейскай краіне. У
дакуменце ўказваецца таксама на недапушчальнасць працягу запалохвання і прыгнёту апазіцыянераў і незалежных СМІ.
«Я не прэтэндаваў на тое, каб быць героем. Я не збіраўся піярыцца на сядзенні ў турме, дый увогуле сядзець не збіраўся. Хацеў пасля выбараў працаваць над прыцягненнем інвестыцый, —
напісаў Міхалевіч у артыкуле для рэсурса naviny.by пасля свайго ад’езду. — Я хацеў застацца чалавекам і нікому не шкодзіць, займацца сям’ёй і зарабляць грошы, захаваўшы
сумленне. Супраць мяне пачаліся апісаныя мной раней катаванні. Большасць кандыдатаў, якія, у адрозненне ад мяне, заклікалі на Плошчу на тэлебачанні, ужо былі дома. Каб выйсці з турмы, я
напісаў ліст Лукашэнку, дзе наступіў на ўласныя амбіцыі. Сказаў, што вылучаўся, каб паказаць яму праблемы краіны з гледзішча простага чалавека. Я нікога не асуджаў, і Лукашэнку гэтага хапіла, а вось
Камітэту дзяржаўнай бяспекі падалося мала. Мяне пачалі дэманстратыўна падазраваць у шпіянажы. Мне на практыцы паказалі, што «хлопцы ў масках» не спыняцца ні перад чым. Я
пабачыў, што ламаюць не толькі мяне. Ламаюць краіну».
Дзе цяпер знаходзіцца Міхалевіч, невядома. Нават яго жонка Мілана, гаворыць, што не ведала пра планы мужа з’ехаць з краіны.