Старшыню руху «Маладая Беларусь» затрымалі на мяжы па дарозе ў Вільню

Старшыню руху «Маладая Беларусь» Змітра Каспяровіча затрымалі на мяжы па дарозе ў Вільню. Пра гэта напісаў у сваім акаўнце ў Facebook яго намеснік Цімафей Дранчук.



maladaja_bielarusj.jpg

«Затрыманы старшыня руху «Маладая Беларусь» Зміцер Каспяровіч. Яго знялі з цягніка, якім ён накіроўваўся ў Вільню. Па словах памежнікаў, Зміцер знаходзіцца ў спісе адміністрацыйных парушальнікаў і павінен быць затрыманы за непагашэннае ў 2009 годзе адміністрацыйнае пакаранне — некалькі недаседжаных сутак. Цяпер ён знаходзіцца ў Савецкім РУУС», — паведаміў намеснік старшыні руху.
Як стала вядома, актывіста неўзабаве даставяць у ІЧУ на Акрэсціна.
charter97.org