Следчы камітэт абяцае прыцягваць па крымінальным артыкуле тых, хто «паддасца заклікам» тэлеграм-каналаў
УСК па горадзе Мінску ўзбудзіла крымінальную справу па факце размяшчэння заклікаў Telegram ў-каналах да ўдзелу ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах 27 сакавіка.
Пра гэта Следчы камітэт паведаміў у сваім телеграм-канале са спасылкай на дзяржагенства БЕЛТА.
Крымінальную справу распачалі па артыкуле аб арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак. СК не ўдакладняе, пра якія заклікі гаворка, але звяртае ўвагу, што сярод телеграм-каналаў ёсць тыя, што прызнаныя экстрэмісцкімі на тэрыторыі Беларусі.
«Следчы камітэт папярэджвае, што асобы якія паддадуцца названым заклікам і возьмуць удзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, будуць прыцягвацца да крымінальнай адказнасці» — гаворыцца ў паведамленні ведамства.
Паводле tut.by