З пачатку года СК накіраваў дакументы на экстрадыцыю 39 асоб
З пачатку 2021 года Следчы камітэт падрыхтаваў і накіраваў дакументы на экстрадыцыю ў Беларусь 39 абвінавачаных, паведамляе reform.by са спасылкай на БелТА.
Сярод такіх асоб — 36-гадовы мужчына з Ліды, які абвінавачваецца па ч. 1 арт. 342 КК («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»). Дакументы на яго выдачу з Расіі былі нядаўна накіраваныя ў Генпракуратуру.
«Мужчына з Ліды абвінавачваецца ў тым, што ён з 8 жніўня па 7 верасня 2020 года адміністраваў некалькі "дэструктыўных" Telegram-каналаў, дзе з мэтай дэстабілізацыі абстаноўкі ў краіне публічна размяшчаў інфармацыю з заклікамі прыняць удзел у несанкцыянаваных мітынгах у Лідзе і Мінску, схіляў асоб да канкрэтных дзеянняў, якія парушаюць грамадскі парадак», — распавёў начальнік міжнародна-прававога аддзела СК Міхаіл Вавула.