Расія зняла забарону з прадукцыі чатырох беларускіх прадпрыемстваў

Рассельгаснагляд зняў часовыя абмежаванні на пастаўку прадукцыі з чатырох беларускіх прадпрыемстваў. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе ведамства.

Фота: fermana.ru

Фота: fermana.ru

Забарона знятая з прадукцыі наступных прадпрыемстваў:

  • ААТ «Лепельскі малочна-кансервавы камбінат»;
  • ААТ «Рагачоўскі малочна-кансервавы камбінат»;
  • ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат» Салігорскі філіял;
  • «Вахавяк Плюс».


Аднак сухое малако, сухая малочная сыроватка, сыр і масла гэтых прадпрыемстваў пакуль засталася пад абмежаваннямі.
Рашэнне прынялi пасля аналізу дадзеных, прадстаўленых дэпартаментам ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі.
Расійскае ведамства нагадала, што ключавой умовай зняцця абмежаванняў з'яўляецца захаванне ў беларускай прадукцыі нормаў і патрабаванняў Еўразійскага эканамічнага саюза.
Паводле freesmi.by