Пуцін прыязджае ў Мінск

Сёння Лукашэнка правядзе перамовы з Пуціным "у вузкім складзе", паведамляе TUT.BY са спасылкай на прэс-службу Лукашэнка.

lukashenko_putin_2_moskva_30062017.jpg


Чакаецца, што тэмы абмеркавання: стан і перспектывы развіцця двухбаковых адносін, рэалізацыя сумесных праектаў, узаемадзеянне ў інтэграцыйных фарматах і на міжнародных пляцоўках.
Абодва прымуць удзел у паседжанні Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы. Ягоная павестка дня ўключае каля 10 пытанняў.

Чытайце таксама: навошта Пуціну ехаць у Беларусь?


Акрамя абмеркавання вынікаў расейска-беларускага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва за мінулы год і зацверджання шэрага дакумантаў, як кажа дзяржсекратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота, Вышэйшы савет абмяркуе адмену роўмінга між краінамі, і новую вайсковую дактрыну Саюзнай дзяржавы. Рапота таксама адзначыў, што сённяшняя рэдакцыя вайсковай дактрыны была прынятая 26 снежня 2011 года і патрабуе істотных карэктыровак у сувязі з прыняццем новых версій у кожнай з краін.
Нагадаем, у адрозненні ад мінулых гадоў, першай краінай, якую пасля інаўгурацыі наведаў Пуцін, у гэты раз стала не Беларусь а Аўстрыя.