Павел Усаў: Уваходжання Беларусі ў Расію не будзе
Далучыць ці не далучыць? Палітолаг Павел Усаў у сваім тэлеграм-канале разважае пра тое, ці здарыцца рэферэндум пра аб’яднанне Беларусі з РФ.
Рэферэндум пра далучэнне Беларусі да Расіі праходзіць ужо другі год, ці нават трэці. Уваходжання Беларусі ў Расію не будзе.
1. Новая інфармацыйная хваля ствараецца хутчэй для ўнутранай, у некаторай ступені, знешняй патрэбы. З аднаго боку, паказаць уласнаму грамадству, што мы так ці інакш перамагаем, адцягнуць увагу ад паразаў ва Украіне. Так бы мовіць, змяніць інфармацыйную павестку.
З іншага боку — прадэманстраваць Захаду, што ў Масквы дастаткова сіл, для рэалізацыі іншых гібрыдных кампаній. Такім чынам, стварыць новую пагрозу і напружанне.
2. Не трэба забываць, што ідзе інфармацыйная вайна. Заходнія СМІ пішуць пра тое, што супраць Пуціна спее замова, альбо што ён вось-вось памрэ памрэ. Мэта відавочная — спрабаваць уплываць на грамадства і дэзарыентаваць яго. Рускія адказваюць гатоўнасцю выкарыстаць ядзерную зброю, ну ў лепшым выпадку далучыць да сябе Беларусь, што павінна стаць праблемай для Літвы і Польшчы. Зараз гэтая тэма топавая для дыскусіі.
3. Далучэнне — гэта акупацыя (з рэферэндумам ці без), і як вайна ва Украіне, створыць для Пуціна шмат праблем, з абсалютна адмоўным геапалітычным вынікам.