У моры сабралася рэкордная колькасць танкераў з «непатрэбнай» нафтай з Расіі

Блізу 62 млн барэляў флагманскай расійскай сырой нафты маркі Urals знаходзяцца на судах у моры, паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на аналітычныя звесткі кампаніі Vortexa.

1490012198_0_1604ec_d76194c2_orig.jpg


Гэта рэкордны паказчык, адзначае АФН.

Незапатрабаванасць расійскай нафты выкліканая забаронай на імпарт з боку ЗША і іншых краін у сувязі з нападам Расіі на Украіну, адзначае агенцтва. Іншыя краіны пазбягаюць куплі расійскай нафты, баючыся магчымых санкцый.

Аб'ём сырой нафты маркі Urals, якая знаходзіцца ў моры, у тры разы перавышае сярэдні паказчык да пачатку агрэсіі, хоць экспарт расійскай нафты марскім шляхам у траўні знізіўся да 6,7 млн барэляў у дзень — гэта на 15% менш лютаўскіх паставак, удакладнілі ў агенцтве.

«Агульныя лічбы, якія сведчаць аб тым, што расійскі экспарт па-ранейшаму адносна высокі, не адлюстроўваюць усёй карціны», — заявіў кіраўнік дырэктар Vortexa Americas Клэй Сейгл.

Па яго словах, расійская нафта ў моры працягвае назапашвацца.

Колькасць танкераў Urals без пэўнага пункта прызначэння ў моры складае 15% ад агульнай колькасці, што таксама з'яўляецца рэкордам, падкрэсліў эксперт. Частка нафты можа ісці да ананімных пакупнікоў, не выключыў Сейгл.