Павел Латушка распавёў, што Лукашэнка патрабуе, каб Бабарыка з'ехаў на Кіпр

Сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады Павел Латушка падчас стрыму з Сцяпанам Пуцілам падзяліўся некаторымі падрабязнасцямі з сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з міністрам замежных справаў Расеі Сяргеем Лаўровым:

00_eac3d2b76fb05ece35fcbc3459fd18e83e0a193f.jpg

«Адной з умоваў, якая засталася за дужкамі, як кажуць нашыя крыніцы, – гэта магчымае вызваленне Віктара Бабарыкі. Мы ведаем, што гэта размова ідзе ўжо даўно. Яна вялася перад наведваннем СІЗА КДБ Лукашэнкам: тады Масква таксама настойвала на падобных дзеяннях. І вось цяпер гэта размова адбылася ізноў.
Прайшла інфармацыя, што Віктар Дзмітрыевіч ужо знаходзіцца на волі. Яна не пацвердзілася па розных каналах, хаця хто яго ведае. Магчыма, у бліжэйшы час яна пацвердзіцца, таму што цяпер Лукашэнка нібыта адстойвае пазіцыю, паводле нашых інсайдаў, пра тое, каб Віктар Дзмітрыевіч зʼехаў на Кіпр разам са сваім сынам. І гэта будзе ўмовай вызвалення.
Але, я думаю, вельмі многае залежыць ад пазіцыі Віктара Дзмітрыевіча».