Павел Латушка не выключае магчымасці балатавацца ў прэзідэнты Беларусі

Пра гэта паведаміў палітык праз анлайн у сваім ютуб-канале.

25ce8754530e46c834c5f8e42c935421.jpg

«Я выступаю за парламенцка-прэзідэнцкую рэспубліку. За сістэму, якая дазволіць пры правядзенні выбараў у парламент, пры перамозе адной партыі ці шэрагу партый, якія стварылі кааліцыю, сфармаваць урад. І тады менавіта ўрад будзе вызначаць усе вектары развіцця дзяржавы: эканамічныя, палітычныя, знешнепалітычныя і г. д. Тады роля прэзідэнта будзе мінімалізаваная.
Я выступаю менавіта за такі строй у нашай краіне, дзе галоўнымі будуць выбары ў парламент.
У выпадку, калі будуць праходзіць выбары прэзідэнта, калі будзе разуменне, што прэзідэнт будзе моцнай асобай, альбо прэзідэнт будзе ў іншай якасці, і калі будзе запыт ад грамадства, тады я і буду прымаць суадноснае рашэнне.
На сёння галоўнай маёй амбіцыяй з'яўляецца забяспечыць, каб у нашай краіне пачалася будоўля дэмакратычнай дзяржавы, каб закон і права былі галоўнымі.
І маё проста чалавечае жаданне — вярнуцца дадому», — сказаў Латушка.