Павел Латушка даў паказанні супраць Лукашэнкі і памагатых у пракуратуры (відэа)

Павел Латушка даў паказанні ў Акруговай пракуратуры ў Варшаве ў якасці пацярпелага па раней пададзенай заяве супраць прадстаўнікоў нелегітымнай улады.

photo1625846145.jpeg

У заяве гаворыцца пра пагрозы фізічнай расправы і падрыхтоўку акта міжнароднага тэрарызму, паведамляе тэлеграм-канал палітыка.
Паведамляецца, што пракурору былі прадстаўлены факты пагроз асабістай бяспецы, жыццю і здароўю, а таксама прозвішчы і імёны ўсіх асоб, якія ажыццяўлялі публічныя і непублічныя пагрозы.
«Усе тыя, хто сёння здзяйсняюць злачынствы ў нашай краіне, атрымаюць пакаранне. Нікому не ўдасца пазбегнуць адказнасці», — перакананы Павел Латушка.