Партыя БНФ спадзяецца на вычарпанне спісу палітвязняў
Партыя БНФ "вітае вызваленых вязняў сумлення" Андрэя Саннікава і Дзмітрыя Бандарэнку. ПБНФ "выказвае шчырую надзею на тое, што працэс вызвалення палітвязняў працягнецца да поўнага вычарпання спісу асоб, якія былі пазбаўленыя волі на падставе іх палітычных перакананняў або грамадскай дзейнасці", гаворыцца ў заяве партыі.
Партыя БНФ "вітае вызваленых вязняў сумлення" Андрэя Саннікава і Дзмітрыя Бандарэнку. ПБНФ "выказвае шчырую надзею на тое, што працэс вызвалення палітвязняў працягнецца да поўнага вычарпання спісу асоб, якія былі пазбаўленыя волі на падставе іх палітычных перакананняў або грамадскай дзейнасці", гаворыцца ў заяве партыі.
Згодна з пазіцыі ПБНФ, "вызваленне ўсіх палітвязняў з'яўляецца толькі першым і мінімальна неабходным крокам для нармалізацыі грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне". Пры гэтым, рух у гэтым кірунку не можа быць "абмежаваны адным толькі вызваленнем палітвязняў і памяншэннем рэпрэсій".
"Неабходныя і крытычна важныя для ўстойлівасці Беларусі як незалежнай дзяржавы неадкладныя меры па мадэрнізацыі краіны. Праграма рэформаў для Беларусі павінна ўключаць у сябе не толькі эканамічную, але і палітычную мадэрнізацыю. Здзейсненыя ў яе рамках меры — такія, як незалежнасць судовай сістэмы, вяртанне да фундаментальных прынцыпаў прававой дзяржавы, дэмакратызацыя выбарчага працэсу — здольныя стварыць умовы, якія б устойліва гарантавалі адсутнасць у краіне вязняў сумлення. Гэтая праграма дзеянняў магчымая праз дыялог унутры Беларусі паміж уладамі і апазіцыяй, а таксама можа быць забяспечана праз адпаведныя спрыяльныя механізмы партнёрства з Еўрапейскім саюзам і асобнымі краінамі Еўропы", — гаворыцца ў заяве.
Як паведамляў “Тэлеграф, беларусам неабходна дамагацца вызвалення ўсіх зняволеных апазіцыянераў, а не задавольвацца вызваленнем двух з іх — экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава і яго паплечніка Дзмітрыя Бандарэнкі. Такое меркаванне выказаў сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Павел Севярынец. Паводле яго слоў, на дадзены момант "за кратамі застаюцца 16 палітвязняў".
Паводле telegraf.by