Палітвязня Андрэя Гайдукова перавялі ў калонію “Віцьба-3”

Палітвязень Андрэй Гайдукоў, па звестках праваабаронцаў, 6 красавіка быў пераведзены з калоніі ў Магілёве ў папраўчую калонію “Віцьба-3”.
http://spring96.org/be/news/70462



gaidukou26.jpg

8 траўня сканчаецца тэрмін ягонага зняволення і таму прычыны такога паспешлівага пераводу патлумачыць цяжка. Магчыма, перад вызваленнем на палітвязня ўзмацняецца ціск, і паколькі следства над ім і сам суд адбываліся ў Віцебску, дык верагодна, мясцовыя сілавікі пажадалі трымаць Гайдукова “пад рукой”, у калоніі, з больш жорсткім рэжымам.

 

Андрэй Гайдукоў быў узяты пад варту 8-га лістапада 2012 года, і пасля следства, якое праводзілі супрацоўнікі КДБ, асуджаны 1 ліпеня 2013 года па частцы 1 артыкула 14 і артыкуле 356-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (замах на ўстанаўленне супрацоўніцтва са спецыяльнай службай, органам бяспекі або разведвальным органам замежнай дзяржавы) да 1,5 гадоў пазбаўлення волі. 

 

Напісаць палітвязню можна на наступны адрас: 211300, Віцебская вобл., Віцебскі р-н, п. Віцьба, ПК-3.

 

Паводле праваабарончага цэнтра "Вясна"

 

http://spring96.org/be/news/70462

Ghf