«Ні рубля з бюджэту»: летась на Палац Незалежнасці выдзяляліся дадатковыя $6 мільёнаў

У ліпені 2012 года на будаўніцтва Палаца Незалежнасці з мінскага бюджэту было дадаткова выдзелена 50 мільярдаў рублёў  каля $6 мільёнаў у эквіваленце.



cesna.jpg

Прычым са слова «дадаткова» зразумела, што гэта былі не першыя выдаткі Мінгарвыканкама.
Гэты факт абвяргае словы Аляксандра Лукашэнкі наконт крыніц фінансавання будынку.

«Сёння часта крытыкуюць за Палац Незалежнасці. Яны нават не ведаюць, колькі гэта каштуе, за якія грошы пабудаваны. Там няма ніводнага бюджэтнага рубля», — заявіў ён у чацвер, выступаючы на сустрэчы са студэнтамі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А.Куляшова. 


«Адміністрацыйны будынак на тэрыторыі ў межах вул. Арлоўская-пр.Пераможцаў-р.Свіслач» уключаны ў Інвестыцыйную праграму горада Мінска на 2013 год.
nn.by