«Нас чакаюць далейшыя разборкі паміж Лукашэнкам і Пуціным»
7 мая Уладзімер Пуцін трэці раз заступіў на пасаду прэзідэнта Расіі. Інаўгурацыі папярэднічаў жорсткі разгон акцыі апазіцыі ў Маскве. Што чакае Расію пры новым прэзідэнцкім праўленні
Пуціна і што чакае Беларусь?
Палітолаг, дарадца старшыні Руху «За Свабоду» Алесь Лагвінец перакананы, што расійскі палітычны рэжым шмат у чым падобны да беларускага:
7 мая Уладзімер Пуцін трэці раз заступіў на пасаду прэзідэнта Расіі. Інаўгурацыі папярэднічаў жорсткі разгон акцыі апазіцыі ў Маскве. Што чакае Расію пры новым прэзідэнцкім праўленні Пуціна і што чакае Беларусь?
Палітолаг, дарадца старшыні Руху «За Свабоду» Алесь Лагвінец перакананы, што расійскі палітычны рэжым шмат у чым падобны да беларускага:
«Можна сказаць, што гэтыя рэжымы “ўзаемаўзбагачаюцца. Можна дапусціць, што Пуцін будзе выкарыстоўваць свае аўтарытарныя інстынкты, каб забяспечыць сабе такое панаванне,
якое ён меў, прынамсі, перад гэтым. Але выглядае на тое, што расійскае грамадства крыху іншае, і супрацьстаянне ў Расіі будзе працягвацца, і Расія ў трэці перыяд Пуціна ўступае ў перыяд пэўнай
нестабільнасці».
Алесь Лагвінец мяркуе, што найлепей для Расіі было б лібералізаваць палітычную сістэму. Але пытанне ў тым, ці пагодзіцца на гэта стары-новы прэзідэнт Пуцін, былы палкоўнік КДБ.
Уладзімер Пуцін будзе і надалей ставіцца да Беларусі як да залежнай краіны, сказаў Лагвінец у інтэрв’ю радыё «Свабода»:
«У той жа час нас чакаюць далейшыя разборкі паміж Лукашэнкам і Пуціным, бо гэтыя два аўтарытарныя кіраўнікі наўрад ці змогуць паразумецца, тым больш што пытанне ідзе пра ўладу, пра грошы і
кантроль. А для Пуціна Еўразійскі саюз — вельмі дарагая ідэя, на якую ён паставіў свой аўтарытэт».
Паводле pyx.by