На волю выйшаў журналіст Аляксандар Ярашэвіч

Яго прыйшлі сустракаць больш за 20 чалавек, сярод якіх калегі з Радыё Рацыя, журналіст Зміцер Галко, праваабаронца Валянцін Стэфановіч, прадстаўнікі кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзмітрыеў і Сяргей Вазняк, прэс-сакратар БАЖ Барыс Гарэцкі, жонка палітвязня Паўла Вінаградава Святлана і іншыя.



yarashevich_freedom_01.jpg

baj.by__sites_default_f_db801f45d830eefeeda00bb6ee501f4d.html

Перад вызваленнем да Аляксандра Ярашэвіча прыходзіў начальнік турмы на Акрэсціна і папярэдзіў яго, каб не было лозунгаў і сімволікі.

Разам са сваім калегай Змітром Галко Аляксандр быў затрыманы ўвечары 6 траўня.

Журналістаў даставілі ў міліцыю Маскоўскага раёну Мінска, дзе склалі пратаколы.

Іх абвінавацілі ў хуліганстве і непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі. Галко быў асуджаны на 10 сутак, а Ярашэвіч — на 12.

Паводле Радыё Свабода