МЗС: беларускія дыпламаты ў Польшчы не затрымліваліся

У міністэрстве замежных спраў Беларусі аспрэчваюць інфармацыю аб затрыманні ў Польшчы падазраваных у шпіянажы на карысць Расіі беларускіх дыпламатаў.



wirzhj_w465h262.jpg

Фота: РИА "Новости"

"Апошнім часам беларускія дыпламаты на тэрыторыі Польшчы не затрліваліся і, тым больш, не браліся пад варту", — заявіў 14 сакавіка начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС РБ Дзмітры Мірончык.

Разам з тым з нагоды "ратацыі супрацоўнікаў пасольстваў і яе матываў" афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі адзначыў, што "беларускі бок без належных на тое падстаў не каментуе ўнутраныя пытанні функцыянавання дыпламатычнай службы Рэспублікі Беларусь, як і акрэдытацыі дыпламатычнага корпуса ў Рэспубліцы Беларусь".

Нагадваем, польскія СМІ паведамілі, што ў рамках шпіёнскай справы ў дачыненні да аднаго з затрыманых 19 лютага ў Польшчы падазраваных у шпіянажы на карысць Расіі беларусаў у Варшаўскі акруговы суд паступіў запыт на яго арышт, а другога — ваеннага аташэ беларускай амбасады — тыдзень таму вымусілі пакінуць тэрыторыю Польшчы.

telegraf.by