МУС Беларусі: у нядзелю на акцыях пратэсту былі затрыманыя 713 чалавек

А ўсяго па краіне мітінгавалі нібыта толькі 11 тысяч беларусаў.

121301794_417945152524662_3425131442992029755_n_logo_1_logo.jpg


Прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў у сваім афіцыйным тэлеграм-канале ацаніла колькасць удзельнікаў нядзельных акцый пратэсту і агучыла выніковыя лічбы затрыманых.

Як адзначаецца, «на несанкцыянаваныя акцыі ў абласных цэнтрах збіраліся ад 30 да 150 чалавек. Усяго па краіне агульная колькасць пратэстуючых склала каля 11 тысяч чалавек. За парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах затрыманыя 713 грамадзян. Да разгляду ў судзе спраў па адміністрацыйных правапарушэннях ў месцы ўтрымання затрыманых змешчаныя 570 чалавек».

Тым часам, па ацэнках незалежных медыя, агульная колькасць удзельнікаў толькі мінскага Марша Годнасці склала каля 100 тысяч чалавек.