Марыю Калеснікаву пакідаюць у ізалятары да 8 сакавіка
Пра гэта паведаміў афіцыйны тэлеграм-канал Віктара Бабарыкі.
Следства працягнула меру зняволення ў выглядзе ўтрымання пад вартай яшчэ на два месяцы.
Нагадаем, Марыю выкралі 7 верасня ў цэнтры Мінска невядомыя, некалькі дзён родныя і сябры нічога не ведалі пра яе лёс. Марыя прызнана палітвязнем і вязнем сумлення. Еўрапарламент прысудзіў ёй прэмію імя Сахарава за ўклад у барацьбу за правы чалавека.
Вы можаце падтрымаць Марыю лістом, паштоўкай або тэлеграмай: Турма №8, вул.Савецкая, 22а, Жодзіна, 222160