Лукашэнка — Сі Цзіньпіну: «Можаце разлічваць на гэтую зямлю і народ»
Пра гэта ён заявіў сёння на сустрэчы ў Мінску са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам у пашыраным складзе.
«Калі нас на Захадзе крытыкуюць за асобныя нашы пазіцыі, а дзе-нідзе гучыць голас аб ізаляцыі, я заўсёды прыводжу прыклад нашага супрацоўніцтва з Кітайскай Народнай Рэспублікай і кажу
пра тое, што ніякай ізаляцыі дзяржавы быць не можа, калі ў гэтай дзяржавы добрыя і тым больш дружалюбныя адносіны з Кітайскай Народнай Рэспублікай», - сказаў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка асабліва падкрэсліў, што ў бакоў няма ніякіх праблем ва ўзаемаадносінах. «І наогул беларускі народ, наша дзяржава ганарыцца адносінамі з вялікім кітайскім
народам», - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.
Ён падкрэсліў, што ў Беларусі з найвялікшым задавальненнем чакалі візіт Сі Цзіньпіна і сур'ёзна да яго рыхтаваліся.
«У ходзе візіту Вы зможаце пераканацца ў тым, што ўсе нашы дамоўленасці няўхільна і выразна выконваюцца, - сказаў беларускі лідар. — Вы можаце разлічваць на гэтую зямлю і
народ, які тут жыве».
БелТА