Лукашэнка павіншаваў артыстку Трухіну, а Нэльсана Мандэлу праігнараваў
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Расійскай Федэрацыі Ларысу Трухіну з юбілеем, паведамляе яго прэс-служба.
«У Беларусі шматлікія прыхільнікі добра ведаюць і цэняць Вас як выдатную спявачку і добрага сябра Беларусі, чыя творчасць садзейнічае захаванню культурнай спадчыны беларускага народа і ўмацаванню дружбы паміж нашымі краінамі», — цытуе віншаванне БелТА.
Ва ўсім свеце адзначаўся Міжнародны дзень Нэльсана Мандэлы, а вядомыя палітычныя сусветныя дзеячы нават запісалі відэазварот-віншаванне.
На сайце Лукашэнкі 18 ліпеня пазначана толькі адна навіна «Прэзідэнт узнагародзіў ордэнам Маці шматдзетных жанчын Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей.
Днём раней Лукашэнка вярнуўся з Кітая. 19 ліпеня віншаваў Вахтанга Кікабідзэ.