Лукашэнка: народ павінен пабачыць да 7 лістапада вынікі мадэрнізацыі

Кіраўнік дзяржавы ў пятніцу звяртаецца са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу. У сваім выступе Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што мадэрнізацыя беларускіх прадпрыемстваў — "гэта не манілаўшчына" і не яго выдумка.
   



126133.jpg

Фота — БЕЛТА

"Да 7 лістапада народ павінен пабачыць вынікі мадэрнізацыі дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў!" — сказаў ён.

Паводле слоў Лукашэнкі, каб выйграваць "у цяжкай канкурэнтнай барацьбе", трэба абнаўляць свае веды і тэхналогіі. "Абнаўленне — гэта новы этап у нашым развіцці. Мы павінны абаперціся на тры моцныя нацыянальныя праекты — мадэрнізацыя, інфарматызацыя, падтрымка моладзі".

Фота — БЕЛТА


euroradio.fm