Лукашэнка: Кітайская імперыя дапаможа захаваць стабільнасць у Беларусі

Рэалізацыя праекта па будаўніцтве кітайска-беларускага індустрыяльнага парку дазволіць атрымліваць ад экспарту дадаткова да 50 млрд. долараў штогод.
Чытаць цалкамhttp://nn.by/?c=ar&i=112671



za_kitaj.jpg

«Гэта павялічыць нашу фінансавую стабільнасць. Гэта самае балючае пытанне на сённяшні дзень для нашай краіны. Гэты праект здымае гэтую праблему», — заявіў Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю кітайскаму агенцтву Сіньхуа напярэдадні візіту ў Пекін.
Паводле яго слоў, беларускі бок вельмі разлічвае на гэты праект. «Вядома ж, вядучую ролю тут адыграе Кітайская Народная Рэспубліка, — прыводзіць цытату Лукашэнкі прэс-служба прэзідэнта. — Гэта інвестыцыі вядучых кампаній свету, якія сёння працуюць у Кітаі. Гэта крэдыты Кітайскай Народнай Рэспублікі. Добра, што валютных рэзерваў у Кітаі дастаткова. Іх трэба, вядома ж, кудысьці інвеставаць. І паверце, гэта прызнанне надзейнасці Беларусі ў вачах кітайскага кіраўніцтва, кітайскіх спецыялістаў, кітайскага народа. Вы ў нестабільную краіну свае грошы ўкладваць не будзеце».
Лукашэнка падкрэсліў, што ствараецца не «парк адвёртак». «Тут павінен вырабляцца высокатэхналагічны прадукт заўтрашняга дня: ад распрацовак да вытворчасці, у канчатковым ліку, канкрэтнага тавару, які пойдзе на рынак», — сказаў ён.
Афіцыйны лідар адзначыў, што з Кітаем вырашаны ўсе арганізацыйныя пытанні і бакі пачынаюць будаўніцтва прадпрыемстваў, навукова-тэхнічных, канструктарскіх цэнтраў па распрацоўцы і вытворчасці высокатэхналагічнага тавару.
«Калі Кітайская Народная Рэспубліка пазіцыянуе сябе сёння ўжо як імперыя, у добрым сэнсе слова, калі гэта вядучая дзяржава — без Еўропы, без гэтага цэнтра яна развівацца не можа. Я мяркую, што Кітайская Народная Рэспубліка абрала Беларусь… Тут выдатная лагістыка на высокатэхналагічныя і аплачваныя рынкі», — лічыць Лукашэнка.
БелаПАН