Лукашэнка чакае ад Кітая прамых інвестыцый
Беларусь зацікаўлена ў прамых кітайскіх інвестыцыях. Пра гэта заявіў 1 лістапада Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з членам Палітбюро ЦК КПК, сакратаром палітыка-юрыдычнай камісіі ЦК КПК, членам дзяржсавета Кітая Мэн Цзяньчжу.
Лукашэнка адзначыў, што ўлады ўдзячныя Кітаю за аказаную падтрымку па крэдытаванні многіх праектаў на тэрыторыі Беларусі.
"Мы б хацелі, каб Кітай больш актыўна ўкладваў у эканоміку Беларусі прамыя інвестыцыі, развіваючы гэты накірунак", — сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы, перадае БелТА.
Паводле яго слоў, гандлёва-эканамічныя адносіны, а таксама адносіны ў фінансавай сферы паміж Беларуссю і Кітаем развіваюцца даволі актыўна.
Прэзідэнт адзначыў, што Беларусь і Кітай вызначылі шмат канкрэтных напрамкаў супрацоўніцтва, у тым ліку па будаўніцтву Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку на тэрыторыі Беларусі, дзе будуць працаваць прадпрыемствы на аснове самых высокіх тэхналогій".
"Перадайце майму добраму сябру Сі Цзіньпіну, што мы будзем адданыя духу тых адносін, якія ў нас складваюцца", — сказаў Александ Лукашэнка кітайскага госця.
Аляксандр Лукашэнка таксама заявіў, што Беларусь і Кітай будуць разам супрацьстаяць нападкам з боку асобных сіл на Захадзе па пытаннях правоў чалавека.