Кіраўнік МЗС Літвы рэзка адказаў Уладзіміру Макею

Кіраўнік МЗС Літвы Лінас Лінкявічус апублікаваў у сваім Twitter ліст, які ён адправіў кіраўніку беларускага МЗС Уладзіміру Макею.

egvap5owaaazmct.jpeg


У лісце Уладзіміру Макею Лінкявічус піша: "Сёння мы назіраем няздольнасць улады весці дыялог са сваімі грамадзянамі. Да, мы сапраўды верым у магчымасць нармальных, добрасуседскіх цывілізаваных міждзяржаўных адносінаў і дыялога ўлады і грамадзянскага грамадства. Выйсцем з гэтага маральнага і палітычнага тупіка могуць быць толькі новыя, празрыстыя, дэмакратычныя выбары кіраўніка дзяржавы".