Літва пашырыла «беларускі санкцыйны спіс» да 118 чалавек
МЗС Літвы ўключыла ў санкцыйны спіс па Беларусі 118 чалавек з Лукашэнкам на чале.
Больш за сто службовых асоб Беларусі, у тым ліку Лукашэнка, унесены Літвой ў ўдакладнены спіс асобаў, супраць якіх Вільня мае намер прымяніць санкцыі. Пра гэта ў сераду паведаміла журналістам Раса Якілайтэне, дарадца міністра замежных спраў Лінаса Лінкявічуса.
Гэта другі варыянт санкцыйнага спісу балтыйскай рэспублікі. Першапачатковы пералік, куды разам з Лукашэнкам уваходзілі 32 чалавекі, якія маюць, паводле ацэнкі Вільні, дачыненне да фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі і неапраўданага ўжывання сілы да пратэстоўцаў, МЗС перадаў на зацвярджэнне МУС 19 жніўня.
Паводле АФН