Кантактная група па Украіне збярэцца сёння ў Мінску а 15-й гадзіне, — Пушылін
Сустрэча кантактнай групы па мірным урэгуляванні канфлікту на ўсходзе Украіны запланаваная на 15 гадзін.
Як паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на прадстаўніка данецкіх сепаратыстаў Дзяніса Пушыліна, парадак дня сустрэчы ў Мінску застаецца ранейшым і ўключае ў сябе чатыры асноўныя пытанні.
«Сустрэча пацвярджаецца, прынамсі, на дадзены момант. Пачатак запланаваны на 15 гадзін. Парадак ранейшы. Гэта чатыры пытанні: адвод артылерыі і сродкаў залпавага агню на бяспечную адлегласць ад лініі судакранання, абмен палоннымі, зняццё эканамічнай блакады Данбасу і ўвядзенне ў дзеянне Украінай закону пра асаблівы статус Данбасу», — сказаў Дзяніс Пушылін.