Сепаратысты: перамовы ў Мінску прайшлі напружана, выніку няма
Сустрэча ў Мінску праходзіла ў напружанай абстаноўцы і пра дасягненні нейкіх вынікаў казаць рана, заявіў у чацвер прадстаўнік данецкіх сепаратыстаў на перамовах у Мінску Дзяніс Пушылін.
Чарговы раўнд перамоваў кантактнай групы па Украіне завяршыўся ў сераду ў Мінску. Прадстаўнікі перамоўшчыкаў пасля сустрэчы не выйшлі да журналістаў, якія чакалі іх ля рэзідэнцыі больш за пяць
гадзін.
«Сустрэча доўжылася досыць доўга і праходзіла ў напружанай абстаноўцы», — сказаў Пушылін, адзначыўшы, што «дадзеная сустрэча насіла падрыхтоўчы характар і
толькі пасля наступнай сустрэчы можна казаць пра вынікі».
«Дата наступнай сустрэчы ўзгадняецца кантактнай групай», — дадаў Пушылін.
ria.ru