Яшчэ адзін палітык заявіў пра ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах
Кіраўнік ліберальна-дэмакратычнай партыі, дэпутат Алег Гайдукевіч будзе ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, піша Радыё Рацыя.
Такое рашэнне было прынята на пасяджэнні камітэта партыі дзявятага лютага, – піша Tut.by.
Ліберальна-дэмакратычная партыя таксама плануе правесці Кангрэс патрыятычных сіл, на якім прадставіць праграму і каманду кандыдата ў прэзідэнты. Раней пра ўдзел у выбарах заявілі Ганна Канапацкая, Юрый Губарэвіч, Павел Севярынец, Вольга Кавалькова, Аляксей Янукевіч, Мікалай Казлоў, Сяргей Чэрачэнь.
Такі намер не выключалі Аляксандр Ярашук, Сяргей Ціханоўскі і Дзмітрый Кучук. І, зразумела, Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнцкія выбары павінны прайсці не пазней за 30 жніўня.