«Гэта была рамантычная паездка на цягніку». Марыю Калеснікаву перавялі з Жодзіна на Валадарку
Дзеля гэтага абудзілі ў дзве гадзіны ночы.
Марыю Калеснікаву этапавалі з Жодзіна ў СІЗА на Валадарскага.
Каля дзвюх гадзін ночы 8 студзеня памочніцу Віктара Бабарыкі абудзілі, паказалі
пастанову на перавод і сказалі збіраць рэчы. Перавезлі яе ў Мінск на цягніку.
Як адзначае сама Маша, гэта была «рамантычная паездка на начным цягніку».
Сёння з Марыяй у СІЗА-1 сустракаўся адвакат. Як ён распавёў, Маша бадзёрая, зараджана на барацьбу і перадае ўсім прывітанне.
Прэс-служба Віктара Бабарыкі інфармуе, што цяпер лісты да Марыі Калеснікавай варта дасылаць на адрас: Мінск, СІЗА-1, вуліца Валадарскага, 2, 220030.