Фюле падтрымаў «Вясну»
Еўрапейскі камісар па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства Штэфан Фюле сустрэўся з намеснікам старшыні Праваабарончага цэнтра «Вясна» Валянцінам Стэфановічам, каб абмеркаваць становішча праваабаронцаў у Беларусі. Фюле яшчэ раз выказаў падтрымку мужнай працы праваабаронцаў Беларусі. Еўракамісар камісар выказаў занепакоенасць з нагоды палітычна матываваных пераследаў Праваабарончага цэнтра «Вясна», паведамляе сайт праваабарончай арганізацыі.

Еўрапейскі камісар па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства Штэфан Фюле сустрэўся з намеснікам старшыні Праваабарончага цэнтра «Вясна» Валянцінам Стэфановічам, каб абмеркаваць становішча праваабаронцаў у Беларусі.
Фюле яшчэ раз выказаў падтрымку мужнай працы праваабаронцаў Беларусі.
Еўракамісар камісар выказаў занепакоенасць з нагоды палітычна матываваных пераследаў Праваабарончага цэнтра «Вясна», паведамляе сайт праваабарончай арганізацыі.
Сустрэча адбылася адразу пасля таго, як Мінскі гарадскі суд адмовіўся задаволіць касацыйную скаргу старшыні «Вясна», віцэ-прэзідэнта Міжнароднай Федэрацыі правоў чалавека Алеся Бяляцкага.
Кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі асуджаны на 4,5 года турмы ў лістападзе летась. Яго прызналі вінаватым у нясплаце падаткаў. Праваабаронца сваёй віны не прызнаў і заявіў, што ўсе грошы, атрыманыя на свае рахункі, выдаткоўваў на праваабарончую дзейнасць.
Падставай для крымінальнага пераследу Бяляцкага стала інфармацыя пра банкаўскія рахункі, якую перадалі афіцыйнаму Мінску Літва і Польшча.
Бяляцкі знаходзіцца ў Жодзінскай турме.
Краіны Еўрасаюза, ЗША і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі лічаць Бяляцкага палітвязнем, а прысуд яму — палітычна матываваным. Яны патрабуюць ад уладаў Беларусі вызваліць праваабаронцу.
Паводле “Радыё Свабода