Чалавек падпаліў сябе на плошчы Незалежнасці

У Мінску перад Домам ураду на плошчы Незалежнасці чалавек, верагодна, здзейсніў самаспаленне.

photo_2021_01_22_11_13_18.jpg


Пра тое, што на плошчы Незалежнасці хтосьці падпаліў сябе, паведамляюць тэлеграм-каналы і выкладаюць відэа.





Відавочцы таксама паведамляюць, што полымя з чалавека збілі ахоўнікі пры дапамозе вогнетушыцеляў, на месца здарэння прыехала хуткая дапамога, якая забрала пацярпелага, піша tut.by.

Адбыўся нейкі інцыдэнт. Цяпер міліцыя не можа даць больш падрабязную інфармацыю: удакладняюцца абставіны. На месца выехала следча-аператыўная група, як толькі будуць высветленыя ўсе абставіны, з'явіцца афіцыйны каментар, — распавяла Onliner афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава.