Ці могуць Польшча і Літва забараніць уезд машын з беларускімі нумарамі, як Латвія?

Латвія забараніла ўезд машын з беларускімі нумарамі. Ці могуць так зрабіць Польшча і Літва? Таму што закон пра санкцыі, на які спасылаецца Латвія, мусіць дзейнічаць і ў іншых краінах.

_zabarona_stop__minsk__fota_dzmitryja_dzmitryeva_novy_czas.jpg

Латвія забараніла ўезд у краіну легкавым аўтамабілям, зарэгістраваным у Беларусі. У сваім рашэнні латвійскія чыноўнікі спасылаюцца на «санкцыйны» рэгламент Еўрасаюза. Ці значыць гэта, што гэтак жа зробяць Польшча і Літва — іншыя суседкі Беларусі, якія ўваходзяць у ЕС? «Люстэрка» вывучыла дакумент і задало пытанне дарадцу Святланы Ціханоўскай.

Латвійская дзяржаўная служба даходаў у паведамленні пра забарону на ўезд аўтамабілям з беларускімі нумарамі спаслалася на Рэгламент ЕС 2024/1865 і назвала канкрэтны пункт — «Артыкул 1ra». А што сказана ў гэтым артыкуле?

Вось што там напісана: «Забараняецца купляць, імпартаваць ці перамяшчаць у Еўрапейскі саюз наўпрост ці ўскосна тавары, [пералічаныя ў спісе], калі гэтыя тавары паходзяць ці экспартуюцца з Беларусі».

Глядзіце таксама

У спісе «забароненых» больш за сто пунктаў, ёсць і легкавыя аўтамабілі (калі дакладна — «аўтамабілі легкавыя і іншыя маторныя транспартныя сродкі, прызначаныя галоўным чынам для перавозкі людзей»).

А як наконт асабістых рэчаў? Для гэтага ў рэгламенце прапісаныя выключэнні. У дакуменце гаворыцца, што кампетэнтныя органы дзяржавы — сябра ЕС могуць дазволіць імпарт тавараў, прызначаных для выключна асабістага выкарыстання фізічнымі асобамі, якія падарожнічаюць у ЕС, а таксама іх найбліжэйшымі членамі сям'і.

Гэты пункт адносіцца толькі да асабістых рэчаў, якія належаць гэтым людзям і відавочна не прызначаныя для продажу.

Пра аўтамабілі — асобны пункт:

«Кампетэнтныя органы могуць дазволіць на ўмовах, якія яны лічаць мэтазгоднымі, уезд у Еўрасаюз легкавога аўтамабіля, які не прызначаны для продажу і належыць:

  • грамадзяніну дзяржавы — сябра ЕС або яго найбліжэйшаму члену сям'і, які з’яўляецца рэзідэнтам Беларусі і заязджае на транспартным сродку ў Еўрасаюз строга для асабістага выкарыстання; або
  • грамадзяніну Беларусі, які мае дзейную візу або від на жыхарства, што дазваляе ўезд у Еўрасаюз, і які заязджае на транспартным сродку ў ЕС строга для асабістага выкарыстання».

То-бок ЕС строга не забараняе ўезду на асабістай машыне. Дакумент наўпрост прапісвае магчымасць для дзяржаваў-сябраў дазволіць гэта. Але сама дзяржава можа дазволіць уезд асабістых аўто еўрапейцаў ці беларусаў на тых умовах, якія палічыць мэтазгоднымі.

Дарэчы, агульная забарона не дзейнічае на аўтамабілі, якія:

  • маюць дыпламатычныя нумары;
  • ужо знаходзіліся на тэрыторыі ЕС станам на 1 ліпеня 2024 года;
  • прызначаныя выключна для гуманітарных мэтаў, уключаючы эвакуацыю ці рэпатрыяцыю людзей, перавозку ахвяраў прыродных, ядзерных ці хімічных катастроф (і маюць пацвярджальныя дакументы).

Глядзіце таксама

    «Нам паабяцалі, што пасажырскі рух будзе захоўвацца»

    «Люстэрка» папрасіла пракаментаваць гэтае рашэнне дарадцу Святланы Ціханоўскай Франка Вячорку.

    — Гэта непрадуманае і паспешлівае рашэнне, якое закранае не толькі рэжым, але і беларусаў. Я думаю, тыя, хто яго ўводзіў, не пралічваюць доўгатэрміновых наступстваў, — лічыць ён. — Мы разумеем, якія мэты ставіць той бок — закрыць дзіркі ў санкцыях, абмежаваць гандаль з рэжымам, зменшыць нагрузку на памежныя пераходы і нацыянальная бяспека ўрэшце. Але ў выніку цярпяць беларусы, для якіх мяжа з ЕС — гэта мяжа са свабодным светам.

    Вячорка кажа, што такія абмежаванні абмяркоўваліся даволі даўно, але іх удавалася адтэрміноўваць.

    Гэтым разам Латвія паспяшалася. Як правіла, Польшча і краіны Балтыі каардынуюць сваю палітыку ў галіне бяспекі і мяжы, таму такія абмежаванні могуць быць прынятыя і іншымі нашымі суседзямі найбліжэйшым часам. Сёння мы размаўлялі з Польшчай і Літвой, каб адтэрмінаваць ці перагледзець гэтае рашэнне.

    Нам паабяцалі, што пасажырскі рух будзе захоўвацца незалежна ад гэтага рашэння, а ўласнікі аўто, якія жывуць у ЕС, змогуць лёгка машыны перарэгістраваць. Але гэта ўсё роўна не вырашае праблемы мабільнасці. Мы будзем адстойваць беларусаў і, спадзяюся, зможам адшукаць разумнае рашэнне.


    Глядзіце таксама